У Мінску абмяркуюць спосабы процідзеяння "каляровым рэвалюцыям"

Ён прысвечаны "ўзаемадзеянню ўлады і грамадства ў мэтах процідзеяння знешняму ўмяшальніцтву і "каляровым рэвалюцыям". З дакладам выступіць генсек Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Мікалай Бардзюжа.



Як паведамляе РІА "Новости", удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць "механізмы знешняга ўмяшальніцтва". У якасці прыкладу будуць разглядацца колішнія сітуацыі ў СССР, Югаславіі, Расіі, Грузіі, Лівіі, Егіпце, цяперашнія — ва Украіне, Афганістане, Сірыі. Гаворка пойдзе пра "выкарыстанне знешнімі сіламі правакатараў (наймітаў, тэрарыстаў і экстрэмістаў)".



Таксама ўдзельнікі "круглага стала" вывучаць інфармацыю пра фінансаванне праграмаў дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краінах, якія з'яўляюцца патэнцыйнымі ахвярамі "каляровых рэвалюцый". Асаблівая ўвага будзе нададзена тэхналогіям процідзеяння "каляровым рэвалюцыям".

 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі