У Мінску адчыніўся музей археалогіі (фота)
Ён размясціўся на падмурках бернардынскага кляштара.
На вуліцы Кірылы і Мяфодзія ў Мінску адчыніўся музей археалогіі. Ён знаходзіцца ў сутарэннях былога кляштара бернардзінцаў.
Наведнікі могуць пабачыць тут копіі сярэднявечнага вайсковага абмундзіравання. Іх зрабіў магілёўскі майстар Сяргей Нурматаў.
Галоўнай "разынкай" музея сталі ашчадна захаваныя падмуркі аднаго з манастырскіх будынкаў. Супрацоўнікі музея кажуць, што экспазіцыя будзе папаўняцца археалагічнымі знаходкамі.
Музей археалогіі працуе з серады па нядзелю з 11-й да 19-ю. Кошт квітка для школьнікаў — 10 тысяч рублёў, для студэнтаў і пенсіянераў — 20 тысяч, для ўсіх астатніх — 40 тысяч.