У Мінску адкрыецца першы прыватны кінатэатр з папкорнам

У хуткім часе ў Мінску адкрыецца першы прыватны кінатэатр з 3D залай і папкорнам, паведамляе Наша Ніва. "Арткінатэатр прэміум-класа" Rubin Plaza адкрыецца ў аднайменным гандлёва-забаўляльным цэнтры на праспекце Дзяржынскага, 5. Ён будзе складацца з дзвюх лічбавых зал, у першай з якіх будуць дэманстравацца сусветныя прэм’еры ў фармаце 3D, а другая будзе арыентавана на артхаўс і тэматычныя праграмы.

Паказы ў арткінатэатры будуць праходзіць кругласутачна. Таксама ў Rubin Plaza размесціцца кінабар, у якім упершыню ў Мінску будуць прадаваць папкорн і цукровую вату. У холе кінатэатра размесціцца паб, у якім па вечарах будуць праходзіць музычныя і забаўляльныя праграмы.

Цэны білетаў на сеансы будуць вар’іравацца ад 3 да 35 тысяч рублёў. А для студэнтаў, школьнікаў, пенсіянераў, інвалідаў і шматдзетных сем’яў прадугледжаныя зніжкі.

Пакуль у будынку кінатэатра завяршаюцца аддзелачныя работы, яго кіраўніцтва адправілася на міжнародны кінарынак у Сочы, каб забяспечыць гледачоў кінаасартыментам у розных фарматах.

Фота: virginmedia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі