Аднавіўся суд над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым

Працэс па справе Сцяпана Латыпава пачаўся 1 чэрвеня / @viasna96​​
Працэс па справе Сцяпана Латыпава пачаўся 1 чэрвеня / @viasna96​​

У судзе Савецкага раёна Мінска ў чацвер, 10 чэрвеня, аднавіўся працэс па справе жыхара "Плошчы Перамен" Сцяпана Латыпава

Падтрымаць яго прыйшло шмат людзей, на ўваходзе ўтварылася чарга. Аднак трапіць у залу ў большасці не атрымліваецца, людзям кажуць, што "няма месцаў".

Сцяпана Латыпава затрымалі ў мінулым верасні і абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў" і "махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры".

Яму ставяць у віну арганізацыю дваровага telegram-чата і майстэрні па вырабе "пратэснай сімволікі", супраціў міліцыі пры затрыманні і тое, што ён увёў "у зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін". Латыпаў на судзе не прызнаў сваю віну ні па адным са згаданых эпізодаў.

Ён заявіў пра пагрозы.

"ГУБАЗ паабяцаў, калі я не прызнаю віну, будуць крымінальныя справы супраць родных і суседзяў", — сказаў ён. Пасля гэтых слоў ён уваткнуў шарыкавую ручку сабе ў горла. Пасяджэнне было прыпыненае. Сцяпана забралі ў бальніцу.

У той жа дзень Сцяпана Латыпава прааперавалі і ўжо да вечара вярнулі ў СІЗА. Адвакат Сцяпана некалькі дзён таму змог наведаць яго.

"Самаадчуванне здавальняючае. Трымаецца стойка. Перажывае за родных", — расказаў пасля сустрэчы абаронца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі