У Мінску аўтамабіль упаў з паркоўкі на паркоўку
У Мінску аўтамабіль "BMW X5" упаў з двухметровай вышыні з паркоўкі на паркоўку. Здарэнне адбылося ўвечары 17 лістапада на вуліцы Раманаўская слабада. Фотаздымкі з'явіліся на старонцы vk.com/cpbelarus. Відавочцы кажуць, што кіроўца быў п'яны. "BMW X5" пратараніў агароджу і закрануў багажнік прыпаркаванага аўтамабіля "Volvo".
vk.com/cpbelarus
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.