У Мінску аўтавандал пашкодзіў 13 легкавікоў і згубіў тэлефон (фота)

13 аўтамабіляў былі пашкоджаныя зламыснікам у раёне вуліцы Каліноўскага ў Мінску. З дапамогай нажа ён праколваў і рэзаў пакрышкі.

На месцы здарэння міліцыянеры знайшлі мабільны тэлефон магчымага аўтавандала. Падчас затрымання ў маладога чалавека быў пры сабе нож. Прызначаныя экспертызы, дзеянням зламысніка даецца прававая ацэнка. Правяраецца яго дачыненне да аналагічных злачынстваў.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, страты ад дзейнасці мінчука ацэненыя на суму больш за 12 мільёнаў рублёў.

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі