У Мінску будуць судзіць Статкевіча, Кастусёва, Сіўчыка, Вінярскага

У Мінску будуць судзіць Статкевіча, Кастусёва, Сіўчыка, Вінярскага

4 ліпеня ў Мінску будуць судзіць апазіцыянераў, затрыманых 3 ліпеня ў розных месцах сталіцы. Сярод іх — Мікалай Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Як інфармуюць праваабаронцы, у аўторак было затрымана каля 30 чалавек (многія з іх збіраліся паўдзельнічаць у несанкцыянаванай "Акцыі вызвалення і салідарнасці"), іх завезлі ў Першамайскі РУУС і пасля шмат людзей вызвалілі без складання пратаколаў.

Частку затрыманых могуць судзіць за ўдзел у абароне Курапатаў, у іншых маглі застацца "неадседжаныя" суткі. Як мяркуецца, на Статкевіча склалі пратакол за заклік да правядзення несанкцыянаванай акцыі.

Як стала вядома, у суд Мінскага раёна прывезлі 9 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі