У Мінску адбылася “Акцыя вызвалення і салідарнасці”. Ёсць затрыманыя

У Мінску адбылася “Акцыя вызвалення і салідарнасці”. Ёсць затрыманыя

3 ліпеня а 13-й гадзіне на бульвары Талбухіна ў Мінску мусіла адбыцца “Акцыя вызвалення і салідарнасці”. Некалькі дзён таму яе анансаваў у “Фэйсбуку” апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч.

Аднак, па сутнасці, акцыя не адбылася: АМАП затрымаў некалькіх яе ўдзельнікаў яшчэ да яе пачатку. Разам з імі былі затрыманыя назіральнікі. Астатнія ўдзельнікі акцыі (сярод іх пенсіянерка Ніна Багінская) былі затрыманыя цягам некалькіх хвілінаў.

Акрамя Багінскай, затрыманы Максім Вінярскі, Сяргей Спарыш і іншыя актывісты. Усяго ў аўтазаках апынулася блізу 20 чалавек.

Статкевіч не змог паўдзельнічаць у акцыі: “Гледзячы па ўсяму, магу не дайсці да бульвара Талбухіна, дзе адбудзецца наша святкаванне — каля дома дзяжурыць аўтобус з людзьмі характэрнай знешнасці”, — пракаментаваў ён. Пазней стала вядома, што палітык таксама затрыманы — побач з домам.

Затрыманні працягнуліся да 13:20. Магчыма, у аўтазаках апынуліся і выпадковыя мінакі.

У Мінску адбылася “Акцыя вызвалення і салідарнасці”. Ёсць затрыманыя
Аўтазак на бульвары Талбухіна. Скрыншот са стрыму радыё "Свабода"
У Мінску адбылася “Акцыя вызвалення і салідарнасці”. Ёсць затрыманыя
Плакат, што застаўся пасля ўдзельніка акцыі. Скрыншот са стрыму радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі