У Мінску быў буйны пажар на будоўлі стадыёна

Ратавальнікі на месцы пажару / t.me/mchs112by
Ратавальнікі на месцы пажару / t.me/mchs112by

У Мінску ўвечары 7 снежня здарыўся буйны пажар на будоўлі стадыёна па вуліцы Ванеева. Па звестках ратавальнікаў, гарэлі марскія кантэйнеры. Пажар спачатку лакалізавалі на плошчы 1000 кв. м., а пасля ліквідавалі. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Нацыянальны футбольны стадыён будуецца ўжо некалькі гадоў. Праект рэалізуе Кітай. Чакалася, што стадыён пабудуюць у 2023-м.

У Мінску быў буйны пажар на будоўлі стадыёна
t.me/mchs112by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі