У Мінску быў перапалох з-за чамадана фокусніка
У Мінску быў перапалох з-за "ўзгарання" чамадана. Як паведамляе ў Twitter прэс-служба сталічных ратавальнікаў, здарэнне адбылося ў чацвер у кватэры шматпавярховіка па праспекце Незалежнасці. На месца прыехалі некалькі машын МНС, міліцыя і хуткая дапамога.
Высветлілася, што ў чамадане, які належыць... фокусніку, была колба з рэагентам, якая разбілася. У выніку адбылася хімічная рэакцыя з вылучэннем дыму. А яго памылкова палічылі дымам ад пажару.
tut.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.