У Мінску двойчы за тыдзень гарэла адна і тая ж кватэра (фота)

У Мінску двойчы за тыдзень гарэла адна і тая ж кватэра (фота)

Узгаранне ў кватэры дома па вуліцы Альшэўскага ў Мінску ліквідавалі выратавальнікі. Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў МНС у 20.12 25 лістапада. У выніку ўзгарання пашкоджаная канапа, а кватэра закураная.

Прычынай здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Адметна, што тыдзень таму выратавальнікі выязджалі па тым самым адрасе, каб ліквідаваць пажар, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі