У Мінску гарэў склад на МТЗ
![У Мінску гарэў склад на МТЗ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ae19828e_e38f_4bb2_9cd6_9a4950bd314c.jpeg.webp?itok=r8n8rXWB)
У Мінску па вуліцы Даўгабродскай гарэў склад на МТЗ. Здарэнне адбылося позна ўвечары 8 красавіка. На месца выязджалі значныя сілы ратавальнікаў. Плошча ўзгарання на даху склада кансервацыі і ўпакоўкі склала 50 квадратных метраў. Ніхто з людзей не пацярпеў, а тэхналагічны працэс прадпрыемства не быў парушаны. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, паведамляе прэс-служба МНС.
Днямі на той жа Даўгабродскай быў пажар у цэху завода шасцерняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.