У Мінску ідзе суд над былым гендырэктарам Банкаўскага працэсінгавага цэнтра

У Мінску ідзе суд над былым гендырэктарам Банкаўскага працэсінгавага цэнтра

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы былога кіраўніка Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Генадзя Зубарава, інфармуе БЕЛТА.

Зубарава вінавацяць у атрыманні хабару і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Таксама ў гэтай справе фігуруе яшчэ адзін чалавек — грамадзянін Латвіі. Яго вінавацяць у дачы хабару. Да затрымання мужчына працаваў менеджарам па продажах прыватнай латвійскай кампаніі.

Адвакатка экс-гендырэктара хадайнічала, каб справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Яна спасылалася на тое, што ў матэрыялах справы ёсць звесткi, якія складаюць банкаўскую таямніцу трэціх асобаў, а таксама камерцыйную таямніцу беларускіх і замежных юрыдычных асоб. Аднак суд адхіліў хадайніцтва на гэтай стадыі.

Разгляд справы працягнецца ў адкрытым судовым пасяджэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі