У Мінску можа з'явіцца пах мазуту

На ЦЭЦ-4 будуць папаўняць запасы мазуту / БелТА​
На ЦЭЦ-4 будуць папаўняць запасы мазуту / БелТА​

Прадпрыемства "Мінскэнерга" папярэдзіла аб магчымым з'яўленні паху мазуту ў некаторы раёнах Мінска. Гаворка ідзе аб кварталах у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах, якія знаходзяцца недалёка ад Мінскай ЦЭЦ-4.

Тут будуць папаўняць запасы мазуту — гэта звязана з пачаткам ацяпляльнага перыяду. Праз гэта і можа з'явіцца спецыфічны пах. Спецыялісты "Мінскэнерга" загадзя выбачылися за магчымыя нязручнасці перад жыхарамі раёнаў, размешчаных побач з ЦЭЦ-4.

Аб завяршэнні работ па папаўненні запасаў паліва энергетыкі абяцалі паведаміць асобна. Інфармацыя будзе размешчана на сайце "Мінскэнерга".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі