У Мінску мужчына пашкодзіў шэсць суседскіх аўтамабіляў

У Мінску мужчына пашкодзіў шэсць суседскіх аўтамабіляў

У Мінску мужчына пашкодзіў шэсць прыпаркаваных суседскіх аўтамабіляў. Здарэнне адбылося ў двары аднаго з дамоў па праспекце Газеты "Звязда". 32-гадовы мінчук, які быў у стане алкагольнага ап'янення, беспрычынна наносіў удары кулакамі па бакавых люстэрках легкавікоў. Калі ж зламыснік пабачыў БМВ, які заязджаў у двор, стаў біць нагамі па бамперу. Хулігана затрымалі мясцовыя жыхары і ўтрымлівалі да прыезду міліцыі.

Як адзначае прэс-афіцэр Маскоўскага РУУС Аксана Буцаева, свае дзеянні міліцыянерам затрыманы патлумачыць не змог. Высветлілася, што раней ён меў праблемы з законам з-за маёмасных злачынстваў. Цяпер жа ў адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК). Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Страты ад яго дзеянняў аўтамабілям былі ацэненыя на суму больш за 220 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі