У Мінску памінаюць ахвяраў тэракту 11 красавіка
Мінчукі нясуць кветкі да памятнага знаку на станцыі метро "Кастрычніцкая". Каля самога помніка дзяжурыць нарад АМОНа.
Нагадаем , 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро на станцыі "Кастрычніцкай" адбыўся тэракт. У выніку яго загінулі 15 чалавек, 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
У арганізацыі тэракту абвінавацілі токара і электрыка з Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. 30 лістапада 2011-га суд прысудзіў абодвух да смяротнай кары. 17 сакавіка 2012 года стала вядома, што іх смяротныя прысуды выкананыя.
Многія праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці лічаць судовы працэс занадта паспешлівым і сумняюцца ў абгрунтаванасці прысуду.