У Мінску плануюць зменшыць нормы спажывання вады ў 4 разы

У Мінску плануюць зменшыць нормы спажывання вады ў 4 разы

У Мінску плануюць зменшыць нормы спажывання вады ў 4 разы. З такой прапановай выступіў Мінскводаканал, яе падтрымала Рада па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме, інфармуе minsknews.by.

На сённяшні дзень у сталіцы дзейнічаюць нормы спажывання вады, усталяваныя ў 2003 годзе. Цяпер жа наспела неабходнасць змены нормаў. У жылым фондзе для аказання жыллёва-камунальных паслуг і тэхнічнага абслугоўвання дзейнічае нарматыў 12 літраў на 1 кв. метр. Яго прапануецца знізіць да 3 літраў на 1 кв. м.

Што да суб'ектаў гаспадарання, то гадавыя налічэнні за ваду могуць знізіць на 620 тысяч рублёў.

У планах Мінскводаканала — перагляд нарматыву спажывання вады для насельніцтва і абанентаў, у якіх няма лічыльнікаў, ды на вядзенне асабістай гаспадаркі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі