У Мінску прайшла акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй

У Мінску прайшла акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй

Увечары 20 снежня ў Мінску прайшла акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй. На Кастрычніцкай плошчы ўвечары ў пятніцу сабраліся сотні людзей, некаторыя з іх прыехалі з рэгіёнаў краіны. Раней міліцыя папярэджвала актывістаў пра недапушчальнасць правядзення несанкцыянаванай акцыі. На дзяржаўных тэлеканалах выходзілі сюжэты пра папярэднія антыінтэграцыйныя акцыі 7-8 снежня ў Мінску, апазіцыянераў паказвалі ў негатыўным святле.

Напярэдадні акцыі 20 снежня некалькі актывістаў былі асуджаныя на адміністрацыйны арышт. 15 сутак атрымаў і Павел Севярынец, але яго не адправілі за краты, толькі папярэдзілі. Севярынец прыйшоў на плошчу і прапанаваў пратэстоўцам адыйсці далей ад галоўнай ёлкі, каб не перашкаджаць дзецям і іх бацькам. Ён заклікаў людзей не паддавацца на правакацыі.

"Мы супраць перамоваў Лукашэнкі і Пуціна. Яны вядуцца за спінай беларускага народа!", — заявіў Павел Севярынец. Ён сказаў міліцыянерам, якія прасілі людзей разыйсціся, што народ мае права на такія сходы паводле Канстытуцыі.

У пятніцу ў Санкт-Пецярбургу прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, прысвечаныя інтэграцыйным пытанням.

З Кастрычніцкай плошчы калона пратэстоўцаў прайшла па ходніках праспекта Незалежнасці да плошчы Незалежнасці, дзе прайшоў мітынг. У акцыі пратэсту ўдзельнічалі каля 1500 чалавек. Яны прайшлі па тратуарах да вуліцы Няміга, а адтуль назад — на Кастрычніцкую плошчу. На праспеце Незалежнасці быў арганізаваны "ланцуг Незалежнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі