У Мінску праходзіць сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне

У Мінску праходзіць сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне

У Мінску праходзіць сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне. Пра гэта ў сваім афіцыйным твітэр-акаўнце паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У сустрэчы ўдзельнічаюць прадстаўнікі АБСЕ, Украіны і самаабвешчаных "ДНР" ды "ЛНР". 

Гэта першая сустрэча па Украіне пасля размовы Пуціна і Трампа, што адбыліся 7 ліпеня ў Гамбургу ў межах саміта G20. Перамовы ў Мінску праходзіць на фоне абвяшчэння кіраўніком "ДНР" Аляксандрам Захарчанкам "Маларосіі" — новага дзяржаўнага ўтварэння на Усходзе Украіны. 

19 ліпеня на пасяджэнне ў Мінску збяруцца ўсе рабочыя падгрупы. Бакі разгледзяць пытанні аб спыненні агню, развядзенні войскаў, узгадненні спісу па абмене палоннымі і аднаўленні інфраструктуры.

У мінулы раз удзельнікі кантактнай групы сустракаліся ў Мінску 5 ліпеня. Тады спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік настойваў на неабходнасці працягваць "хлебнае перамір'е", то бок цалкам спыніць агонь на час збору ўраджаю — з 24 чэрвеня па 31 жніўня. Гэта рашэнне прывяло да зніжэння колькасці абстрэлаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі