У Мінску прайшоў круглы стол у абарону касцёла Святога Язэпа

З патрабаваннем перадаць вернікам мінскі кляштар бернардынцаў з касцёлам Святога Язэпа выступілі ўдзельнікі паседжання круглага стала, якое адбылося 29 верасня, паведамляе БелаПАН. Рэзалюцыю па выніках сустрэчы накіравалі галаве Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміру Макею, старшыні Мінгарвыканкаму Мікалаю Ладуцька і дырэктару прадпрыемства “Мінская спадчына” Міхаілу Жыху. У круглым стале ўдзельнічалі сябры партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, прадстаўнікі каталіцкай царквы ў Беларусі, а таксама юрысты. Так, сустаршыня БХД Павел Севярынец звярнуў увагу на закрытасць інфармацыі аб інвестары, які з вясны гэтага года вядзе рэканструкцыю былога кляштара пад гатэльга-забаўляльны комплекс. Ксёндз-настаяцель сталічнай рыма-каталіцкай парафіі Святога Яна Хрысціцеля Ігар Лашук нагадаў, што святыню ўзвялі каталікі і ўтрымлівалі яе на свае ахвяраванні, таму вернікі ў такой сітуацыі не могуць маўчаць.

Што тычыцца заканадаўчых аспектаў, то юрыст Дзіна Шаўцоўва мяркуе: дзяржава пры наяўнасці добрай волі магла б перадаць вернікам кляштар з храмам, бо ў Беларусі адсутнічае закон аб рэстытуцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі