У Мінску пройдзе фэст кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile

У Мінску пройдзе фэст кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile

Юбілейны V Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile пройдзе ў сталіцы з 8 па 17 красавіка.

У фестывальную праграму ўвайшлі аўтарскія работы з больш чым 100 краін свету, перадае БЕЛТА. Арганізатары абяцаюць гульнявыя, дакументальныя, эксперыментальныя і анімацыйныя фільмы. Акрамя таго, будуць паказаныя новыя працы беларускіх рэжысёраў і некалькі пазаконкурсных праграм.

Мерапрыемства мяркуюць наведаць рэжысёры і спецыялісты ў сферы кіно са Швецыі, Польшчы, Эстоніі, Шатландыі ды Украіны.

Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile быў заснаваны ў 2011 годзе. Ён арыентаваны на папулярызацыю незалежнага аўтарскага кінематографа, развіццё беларускага кіно. Акрамя таго, мэтай фэсту з'яўляецца стварэнне пляцоўкі для дыялогу паміж кінасупольнасцямі і кінааматарамі па ўсім свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі