У Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 30-м угодкам Чарнобыля

У Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 30-м угодкам Чарнобыля

25 красавіка ў Мінску ў Палацы Рэспублікі пройдзе міжнародная канферэнцыя "Чарнобыль праз трыццаць гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый" (яе арганізавалі беларускі ўрад і Праграма развіцця ААН). Сярод яе ўдзельнікаў будзе намеснік Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, адміністратар Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк.

Як інфармуе БЕЛТА, у канферэнцыі таксама паўдзельнічаюць прадстаўнікі Украіны, Расіі, Мальтыйскага ордэна, партнёры са Швецыі, Ірландыі, Японіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі. Будуць прадстаўленыя такія арганізацыі, як МАГАТЭ, Сусветны банк, АБСЕ.

Адзначаецца, што на канферэнцыі будзе прынятая дэкларацыя, якая "стане зыходнай кропкай для фарміравання пад эгідай ААН новай стадыі чарнобыльскага супрацоўніцтва, нацэленага на партнёрства, інавацыі і інвестыцыі ў пацярпелыя рэгіёны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі