У Мінску сёння пройдзе пасяджэнне кантактнай групы па Украіне
У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі так званай "Данецкай народнай рэспублікі".
У перамовах па рашэнні ўкраінскага пытання прымуць удзел прадстаўнікі Украіны, АБСЕ і Расіі.
Хто менавіта будзе прадстаўляць бакі, у Міністэрстве замежных спраў пакуль не паведамляюць, адзначае БЕЛТА. Вядома толькі, што інтарэсы "ДНР" будзе адстойваць яе "віцэ-прэм'ер" Андрэй Пургін.
Нагадаем, 31 ліпеня ў Мінску прайшлі вочныя кансультацыі трохбаковай кантактнай групы (Украіна-АБСЕ-Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны з прадстаўнікамі кіраўніцтва самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі". Тады ў склад кантактнай групы ўваходзілі экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў і афіцыйны прадстаўнік старшыні АБСЕ па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні.