У Мінску п’яны кіроўца заснуў, пакуль на яго складалі пратакол
У Мінску п’яны кіроўца заснуў, пакуль інспектары ДАІ складалі на яго пратакол. Аварыя адбылася ў сталіцы 19 ліпеня каля 18.00 на скрыжаванні вуліц Брыля і Сапегі. Кіроўца аўтамабіля “Кіа” спыніўся на святлафоры і раптам адчуў удар у багажнік. Як высветлілася, у яго ўрэзаўся “Сітраен”. Вінаваты ў здарэнні кіроўца быў відавочна п’яны.
На месца здарэння прыбылі інспектары ДАІ і пачалі апытваць неадэкватнага аўтамабіліста, але ён адмовіўся патлумачыць, куды ехаў і што піў. Высветлілася, што аўтамабіль належыць яго жонцы .
Сам кіроўца “Сітраена” не меў пры сабе правоў. Раней у яго ўжо забіралі пасведчанне за п’яную язду. Медыцынскі агляд паказаў, што ў яго крыві было 2,41 праміле алкаголю — гэта эквівалентна 1,5-2 бутэлькам гарэлкі. На вінаватага склалі тры пратаколы, прычым ён заснуў падчас іх складання, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы.