Ад пагоні ДАІ ў Мазыры ўцякаў кіроўца BMW з прастрэленымі коламі

Пагоня ў Мазыры

Пагоня ў Мазыры / ДАІ

У Мазыры ДАІ з ужываннем зброі спыніла 20-гадовага кіроўцу BMW.

Інспектары дзяжурылі на бульвары Юнацтва ў Мазыры. Іх увагу прыцягнуў аўтамабіль BMW, які рэзка змяніў траекторыю руху і паскорыўся пры выглядзе патрульнай машыны.

Кіроўца не падпарадкаваўся сігналу аб спыненні, пададзенаму з дапамогай пробліскавых маячкоў, а таксама гучнагаварыцеля. Даішнікі пачалі пагоню, падчас якой зноў заклікалі кіроўцу спыніцца. Зважаючы на тое, што ён перавышаў хуткасць і "праяўляў неадэкватную манеру язды", інспектары вырашылі выкарыстаць зброю.

Даішніку ўдалося прабіць левае пярэдняе і левае задняе кола. Але кіроўца ўсё адно спрабаваў уцякаць нават на прабітых колах. Спыніўся ён толькі каля вёскі Бібікі Мазырскага раёна, калі машына ўжо не магла рухацца.

За рулём аўтамабіля быў 20-гадовы жыхар Ельскага раёна. Ён быў нецвярозы: агляд паказаў у выдыханым паветры 1,7 праміле алкаголю.

На маладога чалавека склалі восем адміністрацыйных пратаколаў і змясцілі яго ў ІЧУ. Аўтамабіль адправілі на штрафстаянку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі