У Магілёўскай вобласці перакулілася маршрутка з пасажырамі
На месцы здарэння
Маршрутка з пасажырамі з'ехала ў кювет і перакулілася ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці. Пра ДТЗ расказалі ў абласным УУС.
Інцыдэнт адбыўся на 32 км аўтадарогі Сялец — Дрыбін — Горкі. Кіроўца мікрааўтобуса страціў кантроль над кіраваннем аўтамабіля і з'ехаў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.
У выніку ДТЗ пацярпела 20-гадовая пасажырка. Яе з траўмамі забралі ў бальніцу. ДАІ ў сувязі з гэтым ДТЗ піша пра складаныя ўмовы надвор'я і нагадвае пра неабходнасць змяніць летнія шыны на зімовыя. На месцы ДТЗ відаць снег.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.