У Германіі п'яны кіроўца беларускай фуры заснуў у сярэдняй паласе аўтабана

Нямецкая паліцыя, ілюстрацыйнае фота

Нямецкая паліцыя, ілюстрацыйнае фота / tagesschau.de

П'яны кіроўца грузавіка з беларускімі нумарамі спыніў аўтамабіль у сярэдняй паласе ажыўленай трасы і лёг спаць у кабіне ў час пік. Здарэнне адбылося ўвечары 11 кастрычніка каля горада Беблінген у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, піша Stuttgarter Zeitung.

Паліцыянты, якія займаліся гэтым выпадкам, былі вельмі здзіўленыя, бо ўпершыню ў сваёй практыцы сутыкнуліся з нечым падобным.

Фуру, якая стаяла ў сярэдняй паласе, заўважыў патруль і вырашыў, што аўтамабіль зламаўся. Аднак у кабіне паліцыянты нечакана для сябе пабачылі 48-гадовага кіроўцу, які ляжаў на матрацы і спаў. Медыцынскі агляд паказаў, што мужчына быў моцна п'яны — 3,4 праміле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі