У Ізраілі загінулі трое ўраджэнцаў Беларусі
Ашкелон пасля нападу ХАМАС
У Ізраілі загінулі трое ўраджэнцаў Беларусі. Пра гэта паведаміў пасол РБ у Ізраілі Яўген Вараб'ёў. Паводле яго слоў, яшчэ адзін лічыцца зніклым без вестак.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі адмоўчваецца наконт сітуацыі ў Ізраілі, а некаторыя яго прапагандысты выступілі ў падтрымку тэрарыстаў. БЕЛТА паведамляе, што ўраджэнцы Беларусі загінулі "пры трагічных абставінах".
У спісах паліцэйскіх, загінулых ў баях з тэрарыстамі ХАМАС, ёсць ураджэнцы Беларусі — старшы сяржант Віталь Карасік і сяржант Алена Астапенка. Карасіку было 38 гадоў, ён з Магілёва. Астапенка было 25 гадоў, яна з Рэчыцы.
Трэці — гэта Стывэн Макарчанка, які 7 кастрычніка наведаў фестываль Supernova Sukkot Gathering на мяжы з сектарам Газа.
У баі з ХАМАС быў паранены ізраільскі генерал, ураджэнец Беларусі Раман Гофман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.