У Мінску спрабавалі сарваць прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка АБСЕ

У Мінску спрабавалі сарваць прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка АБСЕ

У сераду, 15 лютага, у Мінску спрабавалі сарваць прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдзіка. Яна мусіла адбыцца па выніках чарговага раўнда перамоваў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе, якая прайшла ў "Прэзідэнт-гатэлі".

Як паведамляе ТАСС, у момант выхаду Сайдзіка да журналістаў чацвёра актывістаў незарэгістраванай нацыяналістычнай партыі "Іншая Расія" (былыя нацыянал-бальшавікі) пачалі выкрыкваць лозунгі і раскідваць лістоўкі. "Рукі прэч ад Данбаса!" — крычалі маладыя людзі, якія дагэтуль называлі сябе журналістамі беларускіх СМІ. Ці былі яны затрыманыя, невядома — яны хутка сышлі пасля таго, як залу пакінуў Марцін Сайдзік.

Прэс-канферэнцыя адбылася пазней. Сайдзік паведаміў, што бакі дамовіліся развесці на Данбасе ўзбраенні, забароненыя мінскімі дамоўленасцямі, да 20 лютага. Было вырашана звярнуцца да маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ў Жэневе з просьбай дапамагчы ў пытанні вызвалення палонных. Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы пройдзе ў беларускай сталіцы 1 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі