У Мінску шукаюць дваіх “інвалідаў”, якія занадта хутка бегаюць (фота)

У Мінску шукаюць дваіх “інвалідаў”, якія занадта хутка бегаюць (фота)

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска шукаюць дваіх мужчын, якія ўцяклі ад кантралёраў у аўтобусе. Двое “зайцоў” немаладога веку паказалі пасведчанні інвалідаў — дакументы выклікалі падазрэнні ў рэвізораў, бо там былі добра заўважныя выпраўленні. Супрацоўнікі “Мінсктранса” папрасілі мужчын выйсці з аўтобуса для далейшай праверкі, але “зайцы” ўцяклі і кантралёры не змаглі іх дагнаць.

Як паказала праверка, скарыстаныя імі пасведчанні інвалідаў раней належалі жанчынам. Цяпер міліцыя шукае “інвалідаў”, якія ўмеюць хутка бегаць, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі