У Мінску сілавікі разграмілі кватэру маці блогера Антона Матолькі

У Мінску сілавікі разграмілі кватэру маці блогера Антона Матолькі

У Мінску сілавікі разграмілі кватэру маці блогера Антона Матолькі. Відэа яны выклалі ў Telegram. Матолька піша, што выехаў з кватэры два гады таму, а цяпер "банда" помсціць яго маці, якой ужо больш за 70 гадоў. "Усё прыбярэм і паправім. Знайшлі чым палохаць", — адзначае блогер.

Гэта чарговая падобная акцыя беларускіх сілавікоў. Раней былі разгромлены некалькі кватэр іншых палітуцекачоў. Сярод іх — Яніна Сазановіч, Вадзім Пракоп'еў, Андрэй Павук, Юльяна Шаметавец. Быў разгромлены дом, дзе раней жыла сям'я Валерыя і Веранікі Цапкалаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі