Пустую кватэру рэдактаркі "Карателей Беларуси" разграміў ГУБАЗіК

Пустую кватэру рэдактаркі "Карателей Беларуси" разграміў ГУБАЗіК

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа разграмілі пустую кватэру актывісткі Яніны Сазановіч, паведамляюць прваабаронцы. Сваякам актывісткі пагражаюць крымінальнымі справамі.

Яніна Сазановіч —  рэдактарка "экстрэмісцкага" ТГ-канала "Каратели Беларуси" и ютуб-канала "Дзікае паляванне".

Сілавікі ў сваім ТГ-канале апублікавалі фатаздымкі разгромленай кватэры.

Таксама ГУБАЗіК пагражае сваякам дзяўчыны. Маўляў, яны вызначылі яшчэ каля дзесяці адрасоў сваякоў, "у якіх могуць па месцы жыхарства знаходзіцца прадметы, якія ўяўляюць цікавасць для матэрыялаў крымінальнай справы".

Пустую кватэру рэдактаркі "Карателей Беларуси" разграміў ГУБАЗіК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі