У Мінску судзяць дацэнта БДУ, які запярэчыў супрацоўнікам ДАІ

У Мінску судзяць дацэнта БДУ, які запярэчыў супрацоўнікам ДАІ

Спрэчка дацэнта філфака БДУ Дзмітрыя Гомана з супрацоўнікамі ДАІ адбылася 17 верасня. Па словах Гомана, ён зрабіў заўвагу праваахоўнікам, якія неадпаведным чынам выконвалі свае службовыя абавязкі ― здымалі парушэнні правілаў дарожнага руху на мабільны тэлефон.

У выніку непрацяглай размовы Дзмітрый Гоман спачатку трапляе ў пастарунак, а потым на Акрэсціна, дзе двое сутак чакае суда.

19 верасня суд Савецкага раёна прызнае складзены на Гомана пратакол недастаткова правільна аформленым і вяртае яго ў міліцыю на дапрацоўку.

Новае паседжанне адбываецца праз месяц ― сёння, 19 кастрычніка, у судзе Савецкага раёна Мінска. Па словах Дзмітрыя Гомана, новы пратакол зусім нязначна адрозніваецца ад старога. Дацэнт збіраецца падаваць хадайніцтва з патрабаваннямі адмяніць разгляд яго справы.

Рашэнне па справе Дзмітрыя Гомана суд агучыць увечары 21 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі