У Мінску судзяць экс-кіраўніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку

У Мінску судзяць экс-кіраўніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку

30 ліпеня ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы экс-кіраўніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргея Барысевіча. Былога чыноўніка вінавацяць у карупцыі, піша tut.by.

На лаве падсудных апынуліся 13 чалавек — два мужчыны і адзінаццаць жанчын. Прычым пяцёра падсудных падчас працэсу сядзяць у клетцы.

Барысевіча вінавацяць па трох артыкулах — атрыманне хабару, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, саўдзел у злачынстве. КДБ затрымаў чыноўніка ў красавіку 2017 года па падазрэнні ў карупцыі. 

На астатніх абвінавачаных пачатыя крымінальныя справы за атрыманне хабару і пасярэдніцтва ў хабарніцтве.

Дарэчы, пасля затрымання Барысевіча на гэтую тэму выказваўся Аляксандр Лукашэнка. Яго абурэнне выклікала тое, што мінскіх дзяцей у школах кепска кармілі. "Што атрымліваецца: у горадзе-героі Мінску адкідамі дзяцей у школах корміце! У дзевяці раёнах дзевяць злачынных груп збіраюць падачкі з кухараў школьных і тых, хто забяспечвае школьным харчаваннем. У канвертах грошы нягодніку збіраюць!" — заяўляў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі