У Мінску судзяць намесніка начальніка гомельскай абласной міліцыі
Палкоўніка міліцыі Сяргея Зайцава судзяць у сталіцы, каб забяспечыць аб'ектыўны і незалежны судовы разбор.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся працэс па крымінальнай справе палкоўніка міліцыі Сяргея Зайцава. Як паведамляе БЕЛТА, намесніка начальніка гомельскай абласной міліцыі — начальніка ўпраўлення фінансаў і тылу вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
Следства кажа пра два эпізоды. Так, пры бягучым рамонце будынка Гомельскага РУУС дзеянні Зайцава нанеслі буйную шкоду — больш за 68 мільёнаў рублёў. У другім выпадку, як заяўляе следства, Зайцаў незаконна загадаў падначаленым рамонтаваць яго асабісты аўтамабіль сіламі работнікаў аўтагаспадаркі ўпраўлення ўнутраных спраў.
Працэс па справе гомельскага міліцыянта праходзіць у Мінску, каб забеспечыць аб'ектыўны і незалежны судовы разбор.
Фота — arenanews.com.ua