У сталіцы ў нядзелю прайшлі жалобнае шэсце і мітынг (фота, відэа)
Іх арганізавала Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ.
Шэсце і мітынг у Лошыцу дазволеныя сталічнымі ўладамі, інфармуе Радыё Свабода.
Удзельнікі акцыі сабраліся сёння раніцай каля Палаца культуры "Лошыцкі" на вуліцы Маякоўскага. У калоне налічвалася каля 70 чалавек. Сярод іх не толькі сябры КХП-БНФ, але і іншых партый (напрыклад, Партыі БНФ).
Каля мемарыяльнага крыжа ў Лошыцы прайшоў мітынг. Нагадаем, падчас сталінскіх рэпрэсій там адбываліся расстрэлы нявінных людзей.
У Мінску міліцыя зноў затрымлівае за "палітычную" майку (фота)
Фота — svaboda.org