У Мінску ўшанавалі памяць Генадзя Грушавога

Акцыя памяці заснавальніка дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобыля” Генадзя Грушавога прайшла ў Мінску 28 студзеня — у гадавіну з дня смерці, паведамляюць naviny.by. Родныя і блізкія вядомага грамадскага дзеяча сабраліся ў прыходзе ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, а сама акцыя адбывалася ў Садзе надзеі.

Людзі прынеслі туды кветкі, памянулі памёрлага па хрысціянскай традыцыі. Потым на грушу, якую пасадзіў сам Грушавы, павязалі рознакаляровыя стужкі.

Генадзь Грушавы нарадзіўся ў 1950 годзе. Ён быў адным з арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, заснавальнікам Беларускага дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобылю”, займаўся праваабарончай дзейнасцю.

Ён пайшоў з жыцця 28 студзеня 2014 году пасля працяглай хваробы.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі