У Мінску вырасла пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый па крэдытах

У Мінску вырасла пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый па крэдытах

У Мінску за паўгода ў 1,6 раза павялічылася пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый па крэдытах і займах. На 1 ліпеня гэтага года яна складала 2 трыльёны 696,2 мільярда недэнамінаваных рублёў. Павелічэнне за месяц склала 5,7%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска. Гэта без уліку мікраарганізацый і малых ведамасных арганізацый.

Агульная завінавачанасць па крэдытах і займах складала 140 трыльёнаў 166,8 мільярда рублёў — на 3,9% болей, чым на 1 студзеня гэтага года, але на 0,1% меней ў параўнанні з пачаткам чэрвеня.

Пра тэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з пачатку года павялічылася на 20,3% і склала 11 трыльёнаў 193,7 мільярда старых рублёў. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць сталічных арганізацый павялічылася на 47,2% і склала 26 трыльёнаў 643,1 мільярда рублёў.  

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі