У Мінску за салідарнасць з Украінай пакаралі 5 суткамі арышту
Арцём Лява і Алесь Марчанка асуджаныя на адміністрацыйны арышт за ўчорашнюю акцыю, праведзеную каля расійскай амбасады.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч. Ён адзначае, што Лява і Марчанка — актывісты руху.
Каля расійскай амбасады яны трымалі плакат "Верым ва Украіну".
Фота — AFP