У Мінску за ўдзел у пратэстах судзілі цэлую сям'ю

У судзе, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У судзе, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

На тры гады "хатняй хіміі" асудзіў суд Савецкага раёна Мінска трох членаў адной сям'і: братоў Паўла і Уладзіміра Джажораў, а таксама жонку аднаго з іх, Алену Нядбальскую. Пра прысуд стала вядома праваабаронцам.

У прысудзе адзначалася, што яны ўзялі ўдзел у акцыях "з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, скіраванай у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве".

З матэрыялаў справы таксама вядома, што братоў і Алену Нядбальскую знайшлі па відэазапісах і фатаграфіях з праезнай часткі, зробленым падчас акцый пратэсту. Першым затрымалі аднаго з братоў. Яго адправілі ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля сілавікі зацікавіліся ягоным братам. Да суда брата і Алену выпусцілі пад заклад у 12 тысяч рублёў. У Алены ёсць малалетнія дзеці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі