У Мінску затрымалі 8 анархістаў
У Мінску затрымалі 8 анархістаў, паведамляе прэс-служба МУС. Затрыманні праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яны сцвярджаюць, што маладыя людзі актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах і заклікалі "да арганізацыі масавых беспарадкаў 9 жніўня". Займаліся вырабам і распаўсюдам улётак.
Затрыманыя — жыхары Мінска, Мінскай і Брэсцкай абласцей. Ім ад 21 да 33 гадоў. Крымінальную справу распачалі па факце "арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.