У Мінску затрымалі журналістаў, якія бралі інтэрв'ю ў былой палітзняволенай

У Мінску затрымалі журналістаў, якія бралі інтэрв'ю ў былой палітзняволенай

На вуліцы Балтыйскай затрымалі журналістаў, паведамляе ТГ-канал @vybory_smotri. Вядома імя адной затрыманай журналісткі — Таццяна Бублікава з агенцтва БелаПАН. Яе завезлі ў "апорку" на вуліцы Сонечнай.

Журналісты прыйшлі ўзяць інтэрв'ю ў экс-палітзняволенай Марыі Сафонавай. Дзяўчына днямі выйшла на волю. Яна адбывала двухмесячны арышт за тое, што намалявала фарбай бел-чырвона-белы сцяг і напісала "Жыве Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі