У Мінску затрыманыя дзве групы непаўналетніх нарказбытчыкаў

У Мінску затрыманыя дзве групы непаўналетніх нарказбытчыкаў

31 студзеня і 1 лютага супрацоўнікі міліцыі Мінскай вобласці затрымалі дзве групы непаўналетніх збытчыкаў наркотыкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама са словаў начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Першую групу затрымалі 31 студзеня ў адным з дамоў па вуліцы Гурцьева ў Мінску. Затрыманне адбылося ў пад'ездзе дома, дзе жыве адзін з хлопцаў у момант, калі яны вярталіся пасля раскладкі наркотыкаў па схованках. Пасля гэтага ўжо з аператыўнікамі юнакі зноў наведалі месцы схованак у Мінскім раёне і Мінску. З іх было канфіскавана больш за 26 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP. Дома ў падазраваных канфіскавалі ўпаковачны матэрыял, электронныя шалі, ізастужка, два мабільнікі, камп'ютар і ноўтбук. Усё гэта выкарыстоўвалася для расфасоўкі псіхатропаў і сувязі з арганізатарамі гандлю.

Затрыманыя хлопцы — 17-гадовыя мінчукі. Адзін з іх непрацуючы, другі — трэцякурснік аднаго з ліцэяў. Хлопцы кажуць, што гэта была другая партыя наркотыкаў, якія яны расклалі па закладках. Ім абяцалі добрую аплату, але грошай юнакі яшчэ не атрымлівалі.

1 лютага супрацоўнікі наркакантролю УУС пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу затрымалі яшчэ двух непаўналетніх раскладчыкаў псіхатропаў, якія абслугоўваюлі іншую інтэрнэт-краму. Ім таксама па 17 гадоў. Адзін з затрыманых нідзе не працуе і не вучыцца, другі — першакурснік адной з ВНУ. Дома ў першага і ў пяці схованках на тэрыторыі Мінска праваахоўнікі знайшлі 58 псіхатропных марак і больш за 20 грамаў гашышу.

Дарэчы, абодва хлопцы — з забяспечаных сем'яў. Яны вырашылі зарабляць грошы самастойна, і наркагандляры абяцалі добры заробак. За месяц юнакі паспелі атрымаць некалькі соцень долараў. А астатнія абяцаныя ганарары так і засталіся абяцанкамі.

На ўсіх чатырох затрыманых пачалі крымінальныя справы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі