У Мінску заявілі пра “хлебнае перамір’е” на ўсходзе Украіны з 24 чэрвеня
21 чэрвеня ў Мінску прайшло чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Па яе выніках спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў, што з 24 чэрвеня на Данбасе ўстанаўліваецца так званае “хлебнае перамір’е”. “Гэта ўстанаўленне рэжыму поўнага спынення агню ўздоўж усёй лініі сутыкнення на перыяд збору ўраджаю — з 24 чэрвеня па 31 жніўня”, — цытуе словы Сайдзіка БЕЛТА. Паводле яго слоў, удзельнікі пасяджэння абавязаліся данесці ініцыятыву да свайго палітычнага кіраўніцтва.
Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы прызначанае на 5 ліпеня.