У Мінску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч. Як вам?
![У Мінску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч. Як вам?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/_mg_9188.jpg.webp?itok=mnPVDMAI)
У Мінску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Ён месціцца на адным з колішніх завадскіх карпусоў на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкая. З'яўленне мурала прымеркавана да выхаду пяцітомніка "Галасы ўтопіі" – сучасных перакладаў пяці асноўных твораў Алексіевіч на беларускую мову.
Калі падысці да арт-аб'екта ўшчыльную, дык можна пачуць Нобелеўскую лекцыю, з якой Алексіевіч выступіла на уручэнні прэміі.