У Мінску з'явяцца новыя правілы забудовы прыватнага сектара
Да канца 2017 года ў Мінску плануецца распрацаваць новыя правілы забудовы прыватнага сектара. Пра такую заяву старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Паўла Лучыновіча паведамляе БЕЛТА.
Чыноўнік заявіў, што сёлета намечана завяршыць правілы забудовы Мінска — зборнік нарматываў, якія вызначаць далейшае развіццё горада.
"Распрацоўка такіх нарматываў выкліканая асаблівасцю сталіцы, бо рэспубліканскія нормы часта не дазваляюць ёй у належнай меры развівацца. Акрамя гэтага, сёлета будзе завершаная распрацоўка правілаў забудовы сядзібных тэрыторый, дзе вызначаюцца гэтыя тэрыторыі, а таксама дазволеная там дзейнасць".
Па словах Лучыновіча, за восем месяцаў гэтага года ў Мінску распрацавалі 26 праектаў дэталёвага планавання, якія цяпер знаходзяцца на ўзгадненні.