У Музтэатры пакажуць папраўлены варыянт раней забароненага спектакля

Аперэта "Герцагіня з Чыкага" / Музычны тэатр
Аперэта "Герцагіня з Чыкага" / Музычны тэатр

Музычны тэатр 11 лістапада пакажа аперэту Імрэ Кальмана "Герцагіня з Чыкага". Гэта будзе ідэалагічна "выпраўленая" пастаноўка.

Прэм'ера спектакля, як распавядала Еўрарадыё, была прызначаная на канец верасня. Але чыноўнікі з упраўлення культуры Мінгарвыканкама яе забаранілі. Па словах супрацоўнікаў тэатра, тым не спадабаліся жарты пра пачатак вайны з Японіяй, героі гомасексуальнай арыентацыі, а таксама пазітыўны паказ Амерыкі.

Пра вынік цэнзурных зменаў мастацкі кіраўнік тэатра Адам Мурзіч расказаў газеце "СБ. Беларусь сегодня": "Што змянілася? Стала менш персанажаў, праз што амаль на 20 хвілін скараціўся час спектакля. Яшчэ дзесьці падціснулі мізансцэны, і цяпер сюжэт не будзе выклікаць двайных асацыяцый".

Мяркуючы па ўсім, з пастаноўкі прыбралі не толькі палітычныя алюзіі на цяперашні час, але і гомесексуальных персанажаў. Як заяўляе "СБ. Беларусь сегодня", з твора знікла "залішняя фрывольнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі