У МЗС Беларусі пракаментавалі сітуацыю з затрыманнем прадстаўніцы ЕС

У МЗС Беларусі пракаментавалі сітуацыю з затрыманнем прадстаўніцы ЕС

У МЗС Беларусі пракаментавалі сітуацыю з нядаўнім затрыманнем прадстаўніцы ЕС у нашай краіне Эвеліны Шульц. Прадстаўнік міністэрства Анатоль Глаз заявіў, што ў Венскай канвенцыі сярод функцый дыппрадстаўніка няма "ні шастанняў па судах, ні дачы адзнак працы судовай улады…" Аднак насамрэч там сярод функцый дыпламата ёсць пункт "высвятленне ўсімі законнымі сродкамі ўмоў і падзей у дзяржаве знаходжання і паведамленне пра іх".

Відавочна, што афіцыйны Мінск мае сваю трактоўку дакумента. Глаз нагадвае, што яшчэ год таму ў Прадстаўніцтва ЕС і шэраг амбасадаў была накіравана нота наконт парадку "наведвання гэтымі дыпламатамі беларускіх дзяржорганаў".

Але прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Петэр Стана 8 верасня заявіў: "Незаконнае затрыманне нашага дыпламата з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах".

Увогуле сітуацыю прадстаўнік МЗС РБ назваў "наўмыснай правакацыяй", мэта якой — "падштурхнуць беларускі бок да нейкіх больш рэзкіх крокаў"! Пра гэта афіцыйны Мінск ужо заявіў Бруселю (у МЗС РБ выклікалі Шульц).

Затрыманне Эвеліны Шульц адбылося, калі яна "выходзіла з памяшкання суда пасля публічнага абвяшчэння прысуду па выніках закрытага судовага працэсу, паводле якога дзесяць палітвязняў былі асуджаны на неабгрунтавана доўгія і жорсткія тэрміны зняволення". Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі назвала ўчынак сілавікоў "абуральным парушэннем дыпламатычнага статусу".

У міліцыі Шульц правяла дзве гадзіны, хаця паказвала міліцыянерам дыпламатычны пашпарт. Дарэчы, там на дыпламатку склалі пратакол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі