У МЗС КНР назвалі візіт Пэлосі на Тайвань "сур'ёзнай палітычнай правакацыяй"

У МЗС КНР назвалі візіт Пэлосі на Тайвань "сур'ёзнай палітычнай правакацыяй"

У МЗС КНР назвалі візіт спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі на Тайвань "сур'ёзнай палітычнай правакацыяй". У заяве адзначаецца, што "Кітай абавязкова прыме ўсе неабходныя меры для рашучай абароны свайго суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ў адказ на візіт". Пекін заклікае ЗША спыніць "разыгрываць тайваньскую карту". Як вядома, Кітай лічыць Тайвань сваёй тэрыторыяй.

Нэнсі Пэлосі прыляцела на Тайвань, нягледзячы на пагрозы і пратэсты Пекіна. КНР не рашылася на нейкія агрэсіўныя крокі, але анансавала вайсковыя вучэнні вакол вострава.

Пэлосі заявіла, што візіт яе дэлегацыі на Тайвань "ушаноўвае непахісную прыхільнасьць ЗША падтрымцы актыўнай дэмакратыі Тайваня" і "ні ў якім разе не супярэчыць даўняй палітыцы ЗША" ў дачыненні да КНР. "Сёння, калі свет апынуўся перад выбарам паміж аўтакратыяй і дэмакратыяй, як ніколі важна прадэманстраваць салідарнасць Амерыкі з 23-мільённым народам Тайваня", — дадала яна.

ЗША выступаюць супраць аднабаковых спробаў змяніць статус-кво Тайваня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі