У Нацыянальны мастацкі музей прызначылі новую дырэктарку

Ганна Конанава / t.me/radiokultura
Ганна Конанава / t.me/radiokultura

Міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнага мастацкага музея новага дырэктара, паведамляе радыёканал "Культура".

Гэтую пасаду атрымала Ганна Конанава. Раней яна была прарэктаркай па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Як распавядала Еўрарадыё, папярэдняму дырэктару музея Уладзіміру Пракапцову, які кіраваў установай 25 гадоў, не працягнулі кантракт. Яму ўжо 69 гадоў.

Ганна Конанава нарадзілася ў 1986 годзе ў Магілёве ў сям’і прафесійных мастакоў. Яна мае мастацкую адукацыю: у 2011-м скончыла аддзяленне жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, магістратуру, аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю. У Акадэміі мастацтваў яна не толькі выкладала, але і была дэканам мастацкага факультэта.

"Наша Ніва" згадвае, што пасля пратэстаў 2020 года Конанава выступала сведкай на судзе па так званай "справе студэнтаў" і заклікала "даць ім шанец". 
 

У Нацыянальны мастацкі музей прызначылі новую дырэктарку

Ганна Конанава, Анатоль Маркевіч, Уладзімір Пракапцоў / t.me/radiokultura

У Нацыянальны мастацкі музей прызначылі новую дырэктарку

Ганна Конанава і Анатоль Маркевіч / t.me/radiokultura

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі